Новости проекта
Разъяснение ситуации с рекламой и предупреждением МАРТ
Обновленные функции Schools.by
Голосование
Пользуетесь ли вы мобильным приложением Schools.by?
Всего 0 человек

Беларускiя народныя казкi як сродак выхавання дзяцей.

Дата: 6 августа 2016 в 12:38

Казкi – малыя эпiчныя жанры, напоўненыя незвычайным, фантастычным, цудадзейным. Героi –насельнiкi прыроднага свету, што умеюць размаўляць. У казках заўсёды барацьба дабра над злом, з перамогай дабра. Яны маюць традыцыйную будову – зачын, канцоўка, магiчныя лiчбы, сiстэма вобразаў.Бываюць лiтаратурныя и фальклорныя.

Падзяляюцца на 3 групы: пра жывёл, чарадзейныя, сацыяльна-бытавыя.

Казкi пра жывёл («Зайкава хатка», «Лёгкi хлеб») - дзеючыя асобы ў iх з´яўляюцца жывёлы, якiя надзядяюцца тыповымi рысамi чалавечага характару (хiтрасць, мудрасць, баязлiвасць i iнш) i ўмеюць размаўляць, мыслiць. Чарадзейныя казкi («Каток – залаты лабок», «Музыка-чарадзей») заснаваны на вымысле аб цудадзейным, спалучаюць фантастычны i рэальны змест. Дабру супрацьстаяць чарадзейныя сiлы, а дапамагаюць яму цудадзейныя прадметы, часта выступаюць памочнiкамi жывёлы. Сацыяльна-бытавыя казкi («Два маразы», «Недалiкатны сын») вызначаюцца вострым сацыяльным зместам. Iх герой звычайна бедны селянiн, работнiк цi салдат; у iх адлюстроўваюцца незвычайныя прыгоды героя, якiя развiваюцца без удзелу чароўных сiл. Збiральнiкi бел-iх нар-ых казак Шпiлеўскi, Глiнскi, Дабравольскi, Федароўскi, Гiлевiч i iнш. Большасць казак перайшла ў дзiцячы фальклор ад дарослага. Казкi удзейнiчаюць на дзяцей эстэтычна, даюць незабыўныя урокi народнай маралi, вучаць сумленнасцi, сцiпласцi, працавiтасцi, душэўнай чуласцi i дабрынi. Уплываюць на мову дзяцей, дапамагаюць iм адчуць прыгажосць роднага слова, мудрасць народа.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.